Аляксандр Лукашэнка: некалі мы спрачаліся з Расіяй, а цяпер, стоячы плячо ў плячо, адстрэльваемся ад ворага

Главное

Беларусь і Расія выконваюць усе дамоўленасці ў ваеннай сферы. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у інтэрв’ю тэлеканалу «Расія 1», паведамляе БЕЛТА.

«Некалі даўно-даўно (калі мы з Пуціным неяк спрачаліся — газ, нафта, малочныя войны) я сказаў, што не трэба нам адзін супраць аднаго ваяваць. Настане час, калі плячо ў плячо будзем стаяць і адстрэльвацца. Твае калегі, асабліва ў Расіі: «Хі-хі, ха-ха. Як адстрэльвацца?» А сёння? А сёння адстрэльваемся, стоячы плячо ў плячо», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Гаворачы аб расійскай спецыяльнай ваеннай аперацыі, Прэзідэнт звярнуў увагу, што кіраўніцтва Расіі, у тым ліку Уладзімір Пуцін, ніколі не прасіла Беларусь далучыцца да баявых дзеянняў. «Таму што гэта намнога горш было б», — растлумачыў кіраўнік дзяржавы.

Разам з тым Аляксандр Лукашэнка адразу заявіў: беларусы не дазволяць страляць у спіну расіянам. «Гэта наша роля ў гэтай вайне», — нагадаў ён.

Тэлевядучая Вольга Скабеева, якая і выступіла ў якасці інтэрв’юера, у сваю чаргу заўважыла: «Розныя былі часы. Але ў нас у Расіі ўсе бясконца Вам удзячны. Іншым разам складваецца адчуванне, што Расія адна супраць не проста блока НАТА — 51 дзяржава дапамагае Украіне. І вось ёсць такі брат, сябар, таварыш — гэта, зразумела, дарагога каштуе».

«Тут няма нічога незвычайнага. Мы маем з Расійскай Федэрацыяй дагавор, па якім у нас фактычна адзіная армія. Мы сварыліся, біліся па ўсіх напрамках, але ўзброеныя сілы захавалі адзінства. І ўсё, што прапісана планам (а план не сакрэтны, мы Захаду аб гэтым гаварылі), мы захоўваем і выконваем», — падкрэсліў Прэзідэнт.-



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *