Шаноўныя жыхары раёна, прадстаўнікі старэйшага пакалення, ветэраны вайны і працы! Прыміце шчырыя віншаванні з Днём пажылых людзей — святам мудрасці і дабрыні!

Актуально

Гэта дата — не напамін пра ўзрост, а добрая магчымасць сказаць цёплыя словы падзякі вам — нашым бацькам і маці, ветэранам вайны, працы, пенсіянерам, доўгажыхарам… Усім, хто плённа працаваў, знаходзіцца на заслужаным адпачынку ці яшчэ працягвае працаваць на карысць нашага краю, усім, хто ўнёс свой уклад у развіццё раёна. Нараўне з ініцыятывай маладых патрабуецца жыццёвая мудрасць старэйшых. За вашымі плячыма вялікае жыццё.

Менавіта ў вас мы вучымся захоўваць веру ў свае сілы, шанаваць прыстойнасць і справядлівасць, спадзявацца на лепшае. Вялікі дзякуй за вашу грамадскую актыўнасць і аптымізм, за найбагацейшы вопыт і веды, што з’яўляюцца для моладзі ўзорам паводзін!

Жадаем вам моцнага здароўя, бадзёрасці духу, добрага настрою, шчасця і дабрабыту, актыўнага даўгалецця і душэўнай цеплыні ад родных і блізкіх! Няхай гады не стануць падставай для засмучэння, а жыццёвых сіл хопіць надоўга!

Галіна УНУКОВІЧ, старшыня раённага выканаўчага камітэта.

Генадзь ШВЕДАЎ, старшыня раённага Савета дэпутатаў.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *