Руководство Бешенковичского района поздравляет сотрудников и ветеранов службы МЧС с Днём спасателя

Важное

Паважаныя супрацоўнікі і ветэраны службы МНС Бешанковіцкага раёна!

Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам і 25-годдзем органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь!

На вас ускладзена сур’ёзная задача — папярэджваць і ліквідоўваць надзвычайныя сітуацыі. У вас на ўзбраенні — тэхнічныя магчымасці і прафесіяналізм, уменне прадбачыць здарэнні, у любы момант быць гатовым прыйсці на дапамогу людзям.

Узаемавыручка, аператыўнасць, уменне спачуваць — аснова прафесіі выратавальніка, дзе ўсе веды і навыкі адточваюцца праз рызыку. Прынцыповасць і мужнасць кожнага з вас дапамаглі вашай службе заваяваць павагу і заслужаны аўтарытэт у грамадстве.

Вялікі дзякуй за адказнасць і працавітасць! Асаблівыя словы ўдзячнасці — ветэранам службы, якія сталі заснавальнікамі слаўных традыцый і выхавалі годных правапераемнікаў. Дарагія сябры, жадаем усім вам моцнага здароўя, шчасця, міру і дабрабыту ў сем’ях, цвёрдасці духу, надзейных таварышаў побач, поспехаў у высакароднай справе і больш спакойных прафесійных будняў!

Галіна УНУКОВІЧ, старшыня раённага выканаўчага камітэта.

Генадзь ШВЕДАЎ, старшыня раённага Савета дэпутатаў.

 



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *