Руководство Бешенковичского района поздравляет работников землеустроительной и картографо-геодезической службы с профессиональным праздником

Общество

Шаноўныя работнікі і ветэраны землеўпарадкавальнай службы!

Віншуем вас з прафесійным святам!

Ваша прафесія прысвечана неацэннаму скарбу — зямлі. Эфектыўнае выкарыстанне зямельных рэсурсаў, руплівае і клапатлівае стаўленне да іх — наш абавязак перад сённяшнім і будучымі пакаленнямі. На вас ускладзена асаблівая адказнасць — ажыццяўленне эфектыўнага дзяржаўнага кантролю за аховай і рацыянальным выкарыстаннем зямель, якаснае правядзенне землеўпарадкавальных і зямельна-кадастравых работ.

Вашы прафесіяналізм і адказнасць забяспечваюць плённае развіццё землеўпарадкавання, служаць залогам для паспяховага функцыянавання галін эканомікі, вырашэння пытанняў аховы навакольнага асяроддзя. Ваш вопыт і любоў да роднай зямлі — залог захавання зямельных рэсурсаў нашай Бешанковіччыны для наступных пакаленняў.

Жадаем моцнага здароўя, дабрабыту, шчасця і міру вам і вашым сем’ям, творчага натхнення і далейшых працоўных дасягненняў на карысць роднага краю!

Галіна УНУКОВІЧ, старшыня раённага выканаўчага камітэта.

Генадзь ШВЕДАЎ, старшыня раённага Савета дэпутатаў.



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *