В Бешенковичском районе приступили к весеннему севу

Важное

Як паведамілі ва ўпраўленні па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама, план яравой сяўбы ў гэтым сезоне складае каля 12 тыс. га, у тым ліку яравых збожжавых і зернебабовых — больш за 5 тыс. га.

У гаспадарках актыўна ідзе падрыхтоўка глебы да вясновай сяўбы: 584 га (12,4%). Першымі выйшлі на поле сейбіты КСВУП «ПалітаддзелецАгра» і вучэбнай гаспадаркі Ульскага каледжа. Пасеялі адпаведна 22 і 35 гектараў яравых збожжавых.

У гэты ж час бешанковіцкія аграрыі не забываюць пра азімыя збожжавыя, займаюцца іх падкормкай. У цэлым па раёне трэба падкарміць 6489 га культур. Па дадзеных на 21 сакавіка, першую падкормку выканалі на 52% (на плошчы 3354 га), а некаторыя працаўнікі з заданнем ужо справіліся: другі раз азімыя культуры падкармілі ТАА «Тэра Ностра» і СФГ «Пшанічны Двор». На фінішнай прамой — працаўнікі каледжа, яны выканалі справу на 80%.

Шматгадовыя травы плануецца падсеяць на плошчы 2400 га (заданне выканана на 30,1%, ці 723 га). У лідарах — палітаддзельскія рупліўцы, выканалі 65% ад запланаванага, ці 650 га.

Марыя САНЬКО.



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *