Здание закрыто на ремонт, но районный историко-краеведческий музей в Бешенковичах продолжает работать

"Дожинки--2024" в Бешенковичах Общество

Раённы гісторыка-краязнаўчы музей чакае бягучы рамонт.

З 9 красавіка Бешанковіцкі раённы гісторыка-краязнаўчы музей закрытый для наведвання ў сувязі з правядзеннем бягучага рамонту будынка. Да «Дажынак» тут плануецца замяніць аконныя блокі, выканаць рамонт даху і фасада. Аб’ём рамонтных работ унутры будынка будзе вызначаны пазней, з улікам выдзеленага фінансавання.

«Для наведвання закрыты будынак музея, але калектыў, як і раней, працягне культурна-асветніцкую работу з насельніцтвам, па патрыятычным выхаванні падрастаючага пакалення, — кажа дырэктар музея Таццяна Воранава. — 2024 год — год 80-годдзя вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. На час закрыцця музейных экспазіцый нашымі супрацоўнікамі будуць праводзіцца пазамузейныя культурныя мерапрыемствы і выставы».

Старшы навуковы супрацоўнік музея Станіслаў Леаненка праводзіць для навучэнцаў СШ №1 г. п. Бешанковічы імя І. І. Строчкі на базе ўстановы адукацыі музейны занятак «Легенды і паданні Бешанковіцкага краю».

Вясной і летам на вуліцы камфортна, музейныя работнікі прапануюць жыхарам і гасцям райцэнтра скарыстацца магчымасцю здзейсніць пешаходныя экскурсіі па гарадскім пасёлку Бешанковічы. У музей можна звярнуцца таксама для арганізацыі музейных заняткаў, лекцый для навучэнцаў школ, работнікаў устаноў і прадпрыемстваў раёна (тэлефоны для сувязі — 6-00-63, 6-01-96). Музейныя выставы культработнікі плануюць арганізоўваць у чытальнай зале цэнтральнай раённай бібліятэкі і падчас правядзення раённых мерапрыемстваў.

Да «Дажынак» у былы Дом фальклору на вуліцу Камуністычную, 23 з раённага гісторыка-краязнаўчага музея пераедзе зала этнаграфіі, дзе будзе арганізавана экспазіцыйная зала «Мяшчанскі дом мястэчка Бешанковічы канца XIX — пачатку XX стагоддзяў». А на другім паверсе будынка музея плануецца адкрыццё дзвюх новых залаў. У першай пад назвай «Мілыя фарбы роднага краю» будуць выстаўлены карціны мастакоў-ураджэнцаў Бешанковіцкага раёна, а таксама мастакоў, якія захавалі на сваіх палотнах краявіды нашага краю. Другая экспазіцыя «Назад у СССР» заклікана ўзнавіць атмасферу савецкага перыяду. У гэтай зале будуць выстаўлены прадметы таго часу, у тым ліку тыя, што раней экспанаваліся ў музейным рэтра-пакоі.

Ларыса ПАЎЛОЎСКАЯ.



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *