Руководство Бешенковичского района поздравляет жителей региона, отмечающих Рождество 25 декабря, с праздником - Зара Бешенковичи
Close
Курс валют: $ 2.8328 | € 3.3368 | ₽100 3.7438 | 
 Погода в Бешенковичах: 7 °Cясно

Руководство Бешенковичского района поздравляет жителей региона, отмечающих Рождество 25 декабря, с праздником

Шаноўныя жыхары Бешанковіччыны, якія адзначаюць Божае Нараджэнне 25 снежня!

Ад усёй душы віншуем вас з Нараджэннем Хрыстовым!

Больш за два тысячагоддзі гэта свята дорыць людзям вялікую радасць, надзею і веру. Яно аб’ядноўвае, вучыць жыць у ­згодзе, прытрымлівацца маральных запаведзяў, усяляе ўпэўненасць у перамозе міру і дабра. Беражлівае захаванне гэтых традыцый працягвае нябачную сувязь пакаленняў. Нам усім патрэбны простыя і вельмі важныя радасці: мір і спакой дарагіх нам людзей, упэўненасць у заўтрашнім дні, добрыя адносіны з сябрамі, калегамі і суседзямі. Няхай віфлеемская зорка заўсёды асвятляе нам шлях, які вядзе да годнага і шчаслівага жыцця.
Шчыра жадаем вам моцнага здароўя, шчасця, добрага настрою, аптымізму і поспехаў ва ўсіх пачынаннях. Няхай дабрабыт, згода і шчасце прыйдуць у кожны дом!

Галіна Унуковіч, старшыня раённага выканаўчага камітэта.
Аляксандр Ерашоў, старшыня раённага Савета дэпутатаў.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Leave a comment
scroll to top