
Шаноўныя жыхары і госці Бешанковіцкага раёна!
Сардэчна віншуем вас з Раством Хрыстовым!
Вялікае свята веры, любові і міласэрнасці асвятляе наша жыццё асаблівай радасцю, абуджае самыя добрыя пачуцці, звяртае да духоўных вытокаў і традыцый. Гэта час добрых намераў і спраў, шчырага клопату, дапамогі блізкім і ўсім тым, хто мае неабходнасць у падтрымцы.
Няхай радасць Раства наведае кожны дом, напоўніць яго згодай і ўтульнасцю, а сэрцы — дабром і мірам, аб’яднае сем’і, надасць сілы для новых спраў на карысць сваёй Радзімы. Дарагія сябры, падарыце адзін аднаму як мага больш душэўнай шчодрасці і цеплыні.
Жадаем вам і вашым блізкім моцнага здароўя, поспехаў у справах, дабрабыту, міру і спакою ў кожным доме! Няхай спраўдзяцца самыя запаветныя мары, а радасць святых дзён дае сілы на працягу ўсяго года!
Галіна УНУКОВІЧ, старшыня раённага выканаўчага камітэта.
Аляксандр ЕРАШОЎ, старшыня раённага Савета дэпутатаў.



