Руководство Бешенковичского района поздравляет сотрудников и ветеранов службы МЧС с Днём спасателя - Зара Бешенковичи
Close
Курс валют: $ 2.8328 | € 3.3368 | ₽100 3.7438 | 
 Погода в Бешенковичах: 7 °Cпасмурно

Руководство Бешенковичского района поздравляет сотрудников и ветеранов службы МЧС с Днём спасателя

Шаноўныя супрацоўнікі і ветэраны раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях!
Прыміце самыя добрыя і шчырыя віншаванні з прафесійным святам — Днём выратавальніка.

Ваша самаадданая праца — гэта яркі прыклад мужнасці, прафесіяналізму і адказнасці. Узаемавыручка, аператыўнасць і гатоўнасць прыйсці на дапамогу ў любую хвіліну — гэта тыя якасці, якія адрозніваюць кожнага з вас. Вы з гонарам несяце сваю няпростую службу, штодня рызыкуючы жыццём дзеля выратавання іншых. Ваша праца патрабуе не толькі высокай кваліфікацыі, але і вялізнай асабістай мужнасці, сілы духу і вытрымкі.
Асаблівую ўдзячнасць выклікаюць вашы дзеянні ў экстрэмальных сітуацыях, калі ад хуткасці і правільнасці прынятых рашэнняў залежаць жыцці людзей.
Мы выказваем глыбокую падзяку ветэранам службы, якія заклалі слаўныя традыцыі і перадалі свой бясцэнны вопыт маладому пакаленню выратавальнікаў.
Жадаем усім моцнага здароўя, сілы духу, дабрабыту ў сем’ях, як мага менш трывожных выклікаў, надзейных таварышаў побач, міру і дабра, невычэрпных жыццёвых сіл, энергіі і поспехаў у высакароднай справе выратавання людзей і служэння роднай Беларусі!

Галіна УНУКОВІЧ, старшыня раённага выканаўчага камітэта.
Аляксандр ЕРАШОЎ, старшыня раённага Савета дэпутатаў.
.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Leave a comment
scroll to top