У Віцебску і Бешанковічах

19 лютага, у абласным цэнтры адбудзецца лыжнае спаборніцтва “Віцебская лыжня”, якое праходзіць у межах рэспубліканскай акцыі “Беларуская лыжня-2011”. Удзел у абласной лыжні прыме і каманда нашага раёна.  Як паведаміў начальнік аддзела фізічнай культуры, спорту і турызму райвыканкама Вячаслаў Анатольевіч Петухоў, у склад спартыўнай дэлегацыі нашага раёна ўвойдуць члены раённага выканаўчага камітэта і прызёры ў асабістым заліку спартакіяды “Здароўе”, якая праходзіла ў райцэнтры 4 лютага.
  У межах акцыі “Беларуская лыжня-2011” лыжныя спаборніцтвы плануецца правесці і ў Бешанковічах. Па словах Вячаслава Анатольевіча, адбудуцца яны ў апошнія выхадныя лютага, да ўдзелу будуць запрошаны каманды арганізацый і прадпрыемстваў раёна, а таксама ўсе, хто жадае паспрачацца за званне лепшага ў лыжным спорце і проста прыемна і з карысцю для здароўя правесці вольны час.

Продолжить чтение

Дзень здароўя

  У зімовым шматбор’і “Здароўе”, якое праходзіла ў райцэнтры ў межах акцыі “Беларуская лыжня”, прынялі ўдзел 13 каманд, што прадстаўлялі арганізацыі і прадпрыемствы раёна.
  Першы этап спаборніцтваў праходзіў у спартыўнай зале дзіцячай юнацкай школы. Тут удзельнікі каманд здавалі спартыўныя нарматывы і стралялі з пнеўматычнай вінтоўкі. Другі этап – лыжны крос – праходзіў у лясным масіве каля цэнтральнай раённай бальніцы.
  У агульнакамандным заліку першае месца заняла каманда аддзела фізічнай культуры, спорту і турызму райвыканкама, другімі былі прадстаўнікі райаддзела адукацыі, а трэцяе месца ў каманды Ульскага прафесійнага ліцэя імя Л. М. Даватара. Усе яны ўзнагароджаны граматамі, а пераможцы ў асабістым заліку атрымалі грашовыя прэміі ад аддзела фізічнай культуры, спорту і турызму райвыканкама. 
 

Продолжить чтение

За здоровьем – на лыжню

Завтра, 5 февраля, в рамках традиционной республиканской акции «Белорусская лыжня» в райцентре пройдёт зимнее многоборье «Здоровье». Соревнования начнутся в 10.00 часов в лесном массиве возле ЦРБ и на городском стадионе.
  – В многоборье примут участие сборные команды организаций района, агрогородков, коллективов физкультурных клубов, – пояснил директор ФСК «Двина» Александр Иванович Ерашов. – А также все желающие – в личном зачёте. В состав команды должны входить 4 человека: двое мужчин, одна женщина и один представитель. Для мужчин программа будет состоять из лыжного кросса (18 – 30 лет – 3 км, 31 – 40 лет – 3 км, 41 – 50 лет – 2 км), стрельбы из пневматической винтовки (10 м) и подтягивания. Для женщин – также лыжный кросс (18 – 30 лет – 2 км, 31 – 40 лет – 1,5 км, 41 – 50 лет – 1,5 км), стрельба из пневматической винтовки, отжимание от скамейки. Команды, которые займут  1 – 3 места, будут награждены грамотами. Все участники соревнований, которые в личном зачёте займут 1 – 3 места, получат денежные премии.

Продолжить чтение

Лучшие баскетболисты – в Улле

  Команда Улльского профессионального  лицея победила в открытом первенстве района по баскетболу среди жителей села. Соревнования
проходили в спортивном  комплексе ФСК «Двина» в горпосёлке.
  Участие в них приняли не только сельчане, но и работники УКП ЖКХ «Бешенковичский коммунальник». Свои населённые пункты представляли команды из Островно, Бочейково (предприятие мелиоративных систем), Верховья, Уллы (Улльский профессиональный лицей имени Л. М. Доватора). Сильнейшими на баскетбольном поле оказались ульчане. Второе место у «Бешенковичского коммунальника», третье – у «Бешенковичи ПМС».

Продолжить чтение

Былі б наведвальнікі…

  Па заканчэнні працоўнага дня спартыўная зала Бачэйкаўскай сярэдняй школы адчыняе свае дзверы для жыхароў аграгарадка. Тут бачэйкаўцы розных узростаў могуць карысна правесці вольны час за гульнёй у настольны тэніс, валейбол, міні-футбол, баскетбол, шахматы.  – Амаль кожны вечар у зале збіраюцца каля 10-15 чалавек, – расказвае інструктар-метадыст па фізкультурна-аздараўленчай рабоце ФСК “Дзвіна” Уладзімір Паўлавіч Перапеч. – Гэта і школьнікі, і студэнты, і рабочыя…
  Калі гараджанам за наведванне спартыўнай ці трэнажорнай залы даводзіцца плаціць, то ў вяскоўцаў ёсць выдатная магчымасць карыстацца гэтымі паслугамі дарма. Але  чэргі чамусьці не выстройваюцца…
  – Моладзь на вёсцы не імкнецца затрымлівацца, – кажа Уладзімір Паўлавіч, – а больш сталых людзей, якія адпрацавалі з ранку да вечара і стомленыя вяртаюцца дамоў, цяжка ўпэўніць у тым, што спорт – найлепшы адпачынак. Напрыклад, у мінулым годзе на валейбольным полі можна было паставіць тры каманды, а зараз ці назбіраецца дзве… Але ёсць энтузіясты, якія любяць актыўны адпачынак і ніколі не абмінуць нашы секцыі. Хочацца, каб такіх было болей, таму імкнемся зацікавіць як мага больш людзей. Напрыклад, плануем сабраць жаночую групу для заняткаў аэробікай.

Продолжить чтение