Дорогие ветераны Великой Отечественной войны! Уважаемые жители Бешенковичского района!

Актуально Важное

Прыміце шчырыя віншаванні з 76-й гадавінай Вялікай Перамогі! 9 Мая— асаблівае свята.  Яно, як ніякае іншае, злучае ў сабе радасць перамогі і горыч страты. Час лечыць раны, прыглушае боль, але памяць застаецца. У гэтыя майскія дні мы з глыбокім прызнаннем схіляем галовы перад памяццю ўсіх салдат, хто аддаў жыцці ў імя сучаснасці і будучыні нашай краіны, і дзякуем за стойкасць і бяспрыкладную мужнасць тым, хто ўсім смерцям на злосць застаўся ў жывых.

Нізкі паклон усім вам, абаронцы нашай Айчыны, працаўнікі тылу, вязні канцлагераў, жыхары блакаднага Ленінграда, дзеці вайны! Ваш ратны і працоўны подзвіг — наш усеагульны гонар! Вялікі дзякуй за ўсё, што вы зрабілі ў пасляваенны час — па аднаўленні гарадоў і вёсак з руін, развіцці вядучых галін эканомікі, ваенна-патрыятычным выхаванні моладзі.

Са святам вас, дарагія ветэраны, дарагія землякі! З Днём Вялікай Перамогі! Жадаем вам моцнага здароўя, бадзёрасці, доўгіх гадоў жыцця і мірнага неба над галавой!
Галіна УНУКОВІЧ, старшыня раённага выканаўчага камітэта.
Генадзь ШВЕДАЎ, старшыня раённага Савета дэпутатаў.



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *