Разговор о самом главном. В Бешенковичах прошёл Единый день информирования населения

Актуально В трудовых коллективах Год народного единства

«Вялікая размова з Прэзідэнтам», сацыяльна-эканамічнае развіццё краіны, вакцынацыя супраць каранавіруса — гэтыя і іншыя тэмы былі абмеркаваны падчас чарговага дня інфармавання насельніцтва, які прайшоў у працоўных калектывах Бешанковіцкага раёна 19 жніўня. На сустрэчу з калектывам ДУА «Яслі-сад №6 г.п. Бешанковічы» і раённага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі прыехала інфармацыйна-прапагандысцкая група на чале са старшынёй раённага выканаўчага камітэта Г. У. Унуковіч (на здымках).

Падчас размовы з работнікамі ўстаноў адукацыі кіраўнік раёна яшчэ раз актуалізавала ключавыя пастулаты аб народным адзінстве, дзяржаўным суверэнітэце і паступальным развіцці эканомікі, нягледзячы на «санкцыйныя сякеры і вілы». Галіна Уладзіміраўна падкрэсліла, што гэты год быў абвешчаны Годам народнага адзінства таму, што беларусы змаглі захаваць краіну, аб’яднаўшыся ў барацьбе за свой выбар. «Мне, як грамадзяніну Беларусі, патрыёту сваёй краіны, вельмі прыемна, што наш народ і наша дзяржава выстаялі ў гэтым выпрабаванні,— адзначыла Г. У. Унуковіч.— Мы прадэманстравалі, што здольныя не дапусціць расколу, разгойдвання нашага грамадства і не хочам страціць тое, што маем». Яркімі прыкладамі народнага адзінства сталі дзейнасць Усебеларускага народнага сходу і зацвярджэнне даты 17 верасня Днём народнага адзінства.

Так, дзяржаўны імунітэт сёння стойкі да ўзрушэнняў. А вось калектыўны імунітэт, які зможа процідзейнічаць пандэміі, трэба яшчэ ўмацоўваць. На гэта звярнула ўвагу галоўны ўрач УАЗ «Бешанковіцкая ЦРБ» С. А. Рошчына. Святлана Аляксандраўна расказала пра механізмы пранікнення COVID‑19 у арганізм, ступені цяжкасці цячэння каранавіруснай інфекцыі, нюансах работы імунітэту, пра тое, чаму так важна зрабіць прышчэпку ад каранавіруса.

На абмеркаванне выносіліся таксама пытанні працаўладкавання, дэмаграфічнай бяспекі, рацыянальнага выкарыстання зямель і добраўпарадкавання. Начальнік аддзела па адукацыі райвыканкама А. І. Ерашоў расказаў пра далейшае развіццё сістэмы адукацыі ў рэгіёне. У цэлым сустрэча атрымалася даволі прадуктыўнай, інфарматыўнай і пазнавальнай.
 Святлана ВАРОШКА.



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *