Рыхтуюцца да сезону халадоў

Год бережливости

Верасень перагортвае лісткі календара. Жаўцее і ападае лісце, усё часцей хмурыцца неба. Сама прырода нагадвае нам, што сезон халадоў ужо на парозе. Таму ў суб’ектаў гаспадарання застаецца ўсё менш часу на падрыхтоўку да ацяпляльнага сезону.

Напрыклад, аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама добра папрацаваў над гатоўнасцю сваіх аб’ектаў да падачы цяпла. На яго балансе знаходзяцца 11 так званых цепласпажыўцоў (3 уласныя кацельні малой магутнасці, яшчэ 8 – «запітаны» ад цэнтральных кацельняў) і 2 цеплакрыніцы (у Астровенскім СДК і Ульскім філіяле дзіцячай школы мастацтваў).

Праведзены комплекс прафілактычных мерапрыемстваў. Сярод іх прамыўка і гідраўлічныя іспыты, бягучы рамонт запорнай арматуры, касметычны рамонт у кацельнях. Правераны 5 прыбораў уліку цяпла, паверку прайшлі і манометры, якія ўстаноўлены ў неабходнай колькасці на кожным з аб’ектаў падачы цяпла.

Увага нададзена і нарыхтоўцы мясцовых відаў паліва. Так, пры гадавым плане 100 тон брыкету, установы культуры ім забяспечаны на 76%. З патрэбных 300 кубоў дроў ужо маецца 191 куб, ці 63%.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *