Аграрии Бешенковичского района савершают посадку овощей

Заботы сельские

 Аграрыі раёна прыступілі да пасадкі агародніны. Капуста, морква і буракі сёлета зоймуць 30 гектараў. Завяршыць работы плануецца  да 20 мая.   Напрыклад, Ульскі прафесійны ліцэй будзе вырошчваць агародніну на плошчы 10 гектараў. Па 2 з іх зоймуць капустай і морквай, 6 – буракамі. Традыцыйна вырошчваць моркву будуць у ПУП «Свіціна-ВМК», пад караняплод тут адвялі 5 гектараў. Буракамі займаюцца «АграВітВін», «ПалітаддзелецАгра» і «Бачэйкава-Агра», у кожнай з гаспадарак пасадзяць па 5 гектараў агародніны.
   Бульбу ў раёне сёлета вырошчваюць на плошчы 150 гектараў. Ульскі прафесійны ліцэй пасадзіў «другі хлеб» на 40 гектарах. Сельгаспрадпрыемства «Астроўна» таксама завяршае пасадку бульбы на сваіх землях. На фінішную прамую выходзіць на Прыдзвінні і сяўба кукурузы. царыцай палёў у гэтым сезоне зоймуць 3300 гектараў.
    На завяршэнні пасяўной кампаніі актуальнасць набывае падрыхтоўка аграпрамысловага комплексу раёна да першага ўкосу траў. Зімоўка  жывёлы павінна быць сытнай. Аграрыі гэта добра разумеюць і рыхтуюць неабходную тэхніку, назапашваюць гаруча-змазачныя матэрыялы, ствараюць механізаваныя атрады, каб арганізавана правесці корманарыхтоўку.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *