Водитель Александр Аксюто из ЗАО «АСБ-Агро Новатор» — лучший в области

Актуально В трудовых коллективах Важное Дажынкі -- 2020 Заботы сельские

Уборачная пара ў самым разгары. Хлебаробы выкарыстоўваюць спрыяльныя ўмовы надвор’я для таго, каб хутчэй сабраць ураджай. Тэхніка на палях сельгасарганізацый не прастойвае. Камбайнеры працуюць цэлымі звёнамі, што паскарае працэс уборкі. Вадзіцелі адвозяць «залаты груз» на збожжаток для дапрацоўкі. Працэс ідзе зладжана.

  У раёне з кожным днём павялічваюцца намалоты, а з імі асабістыя дасягненні камбайнераў і вадзіцеляў. Для кожнага з іх запаветнай мяжой з’яўляецца 1000 тон і больш. Ужо 5 жніўня 2000-ы рубеж на перавозцы рапсу і збожжа пераадолеў вадзіцель ЗАТ «ААБ-Агра Наватар» Аляксандр Аксюта. Гэта лепшы паказчык не толькі ў раёне, але і ў вобласці. Дарэчы, Аляксандру быць сярод перадавікоў — справа знаёмая, яго поспехі адзначаюцца штогод.
  Прафесію лідар жніва пераняў ад бацькі. Па словах Аляксандра, уборачную кампанію лічыць самай важнай падзеяй года і ганарыцца тым, што мае добрыя паказчыкі, за якія не сорамна. Поспеху ён дасягнуў як у мінулым годзе, так і ў гэтым дзякуючы таму, што за машынай сочыць па-гаспадарску. Плюс да гэтага добрая ўраджайнасць і якасць уборкі. Надзейнасць і адказнасць робяць маладога чалавека адным з лепшых работнікаў гаспадаркі, раёна і вобласці.
    Ушаноўвалі тысячніка прама на полі, без адрыву ад працы. Сувеніры і падзячны ліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама ўручыла яго галоўны спецыяліст М. А. Пясецкая.
Невялікая паўза для ўзнагароджання, душэўная песня ад артыстаў Драздоўскага сельскага Дома культуры — і зноў Аляксандр садзіцца за руль свайго «МАЗа». Цяпер на вагу золата кожная гадзіна сухога надвор’я, трэба як мага больш перавезці вырашчанага хлеба.
Кацярына Петухова.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *