В Бешенковичском районе готовятся к севу озимых

Актуально Заботы сельские

Аграрыі раёна закладваюць падмурак пад будучы ўраджай. Днямі земляробы прыступілі да ўзворвання глебы пад сяўбу азімых зерневых.

Абласным выканаўчым камітэтам даведзена заданне для кожнага рэгіёну Віцебшчыны. Нашаму раёну трэба пасеяць азіміну на плошчы 7500 гектараў. Па стане на 24 ліпеня, было ўзарана 614 гектараў глебы.
Першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік упраўлення райсельгасхарчу С. Г. Акуневіч з лепшага боку адзначыў работу па падрыхтоўцы глебы земляробаў ДП «ПалітаддзелецАгра». Сяргей Генадзьевіч падкрэсліў, што ўжо да 1 жніўня аграрыі Прыдзвіння павінны ўзараць 2400 гектараў глебы пад азімыя крыжакветныя. А гэта значыць, што тэмпы работ неабходна нарошчваць.
Анжэла ЛЮДЫНА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *