Футболисты из Бешенкович вернулись с победой со спартакиады «Колосок»

Актуально Спорт

У мінулую сераду нашы юныя спартсмены, якія займаюцца ў ФСК “Дзвіна”, пабывалі ў Оршы на занальных спаборніцтвах па футболе, што прайшлі сярод дзяцей і юнакоў у межах абласной спартакіяды “Каласок”.

Бешанковіцкія спартсмены на спаборніцтвах у Оршы.

Дадому бешанковіцкія футбалісты вярнуліся з перамогай. У фінале юнакі абыгралі каманду Аршанскага раёна з лікам 2:1, заваяваўшы першае месца. Пераможныя галы ў вароты сапернікаў забілі Віталь Бабаед і Максім Пушнёў. Аднак гэта быў толькі пачатак, наперадзе яшчэ фінальныя спаборніцтвы, якія пройдуць 5 верасня ў аграгарадку Ноўка. Зараз у хлопцаў ідзе актыўная падрыхтоўка. Пажадаем ім поспехаў!

Марыя САНЬКО.



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *