В Бешенковичах прошёл фестиваль-конкурс танцевально-развлекательных программ «Поколение — 2020»

Конкурс Мы -- молодые

Завадная музыка, дзіцячы смех, баявы настрой – усё сведчыла пра тое, што ў зале экалагічнага аддзела РЦДіМ рыхтуецца чарговае цікавае спаборніцтва.

На раённым этапе фестывалю-конкурсу танцавальна-забаўляльных праграм «Пакаленне – 2020» сустрэліся маладыя, крэатыўныя, творчыя і актыўныя – вучні ўстаноў адукацыі раёна.
Сваё майстэрства дэманстравалі каманды «Роwer» з Астровенскай д/с-СШ, «Драйв» з СШ №1 райцэнтра, «Нон Стоп» з СШ №2 г. п. Бешанковічы, «Адрэналін» з РЦДіМ, «Ля-ля-фа» са Ржаўскай д/с-БШ і «Ульскія дзяўчаты» з Ульскай СШ. Журы ацэньвала кампазіцыйную будову праграмы, паўнату раскрыцця тэмы, эстэтыку падачы матэрыялу, стыль вядзення, імідж вядучага і іншае.

Столькі танцаў не пабачыш, напэўна, ні на адным мерапрыемстве (на тое ён і танцавальны конкурс!). Прыемна было назіраць, як стараліся вядучыя. Доўга запрашаць гледачоў на цікавыя конкурсы ім не прыйшлося. Юнакі і дзяўчаты былі на адной танцавальнай хвалі, з задавальненнем весяліліся разам (нягледзячы на тое, што сапернікі), адгадвалі выканаўцаў і песні, самі спявалі, гулялі і дарылі ўсім добры настрой.

Вызначыць лепшых аказалася справай нялёгкай, усе ўдзельнікі, хоць і меліся пэўныя недахопы праграм (як, напрыклад, парушэнне рэгламенту), былі вартыя перамогі. Першае месца занялі вучні СШ №2, другое і трэцяе – астровенцы і прадстаўнікі раённага Цэнтра дзяцей і моладзі. Лепшымі вядучымі прызналі вучаніцу СШ №2 гарпасёлка Сняжану Несцяронак, Паліну Карповіч (Астровенская д/с-СШ) і Ганну Бараноўскую (РЦДіМ). Журы не магло не адзначыць граматай «За лепшую творчую знаходку» прадстаўнікоў Ржаўскай д/с-БШ. Максім Галыня і Аліна Караліна выступалі па-за конкурсам, аднак сімпатыі гледачоў былі менавіта на баку іх, самых юных, вясёлых і бойкіх «Ля-ля-фа».

Танцы на гэтым, трэба сказаць, не закончыліся. Наперадзе чакае яшчэ не адна рэпетыцыя, паколькі ў сакавіку нашы юныя землякі прымуць удзел у абласным этапе фестывалю-конкурсу. Жадаем ім поспехаў і перамогі!

Марыя САНЬКО.



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *