Медики Бешенковичского района принимали поздравления с профессиональным праздником

"StopCOVID-19" Актуально В трудовых коллективах

У мінулую пятніцу напярэдадні свайго прафесійнага свята медыкі раёна прымалі шчырыя віншаванні і заслужаныя ўзнагароды. У гэты дзень яны былі на службе, але мелі магчымасць адпачыць душой…

З прафесійным святам ві­ноўнікаў урачыстасці  павін­ша­вала старшыня райвыкан­кама Г. У. Унуко­віч. Галіна Ула­дзіміраўна ад імя раённага вы­канаўчага ка­мітэта, раён­нага Савета дэпу­татаў падзя­кавала калектыву цэнтраль­най раённай баль­ніцы за сама­ад­даную працу ў няпростых умовах і ўручыла медыкам сертыфікат на суму 650 руб­лёў. На іх уста­нова аховы здароўя зможа набыць хала­дзіль­нік для захавання вак­цын. Кіраўнік раёна па­жадала ўсім прысутным зда­роўя, натхнення ў працы, пос­пехаў, новых сіл і простага ча­ла­веча­га шчасця. Да вінша­ванняў да­лучыліся намеснік старшыні райвыканкама Г. А. Філіпенка і галоўны ўрач ЦРБ С. А. Рошчына.

     Добрага здароўя, сямей­на­га дабрабыту, міру і дабрыні… Падчас канцэрта, падрых­таванага культработнікамі, словы бясконцай удзячнасці за прафесіяналізм, вернасць справе, гатоўнасць у любы момант прыйсці на дапамогу гучалі ў кожным музычным выступленні. Шчыра, ад ду­шы. Дзякуй за штодзённы подзвіг у імя зда­роўя… Дзя­куй за выратаванае жыц­цё… За магчымасць спя­ваць…

     Самы ўрачыс­ты момант – гэта, несумненна, уручэнне ўзнага­род. Ганаровыя грама­ты, Па­дзякі… Медыкі іх заслу­жы­лі! Словамі не перадаць уся­го, што адчувае сэрца: го­нар, бо ёсць у нас такія людзі, што не лічацца з асабістым часам і выходзяць на пера­давую ба­раць­бы за нашы жыцці; ра­дасць, бо нікому не адмовяць у дапамозе, вы­слу­хаюць і пад­бадзёраць… А як ім было пры­емна ўбачыць шчаслівыя во­чы і ўсмешкі былых пацы­ентаў!..

     Не забылі ў гэты дзень і ве­тэранаў аховы здароўя, што з года ў год пра­цавалі поплеч, а нядаўна вый­шлі на заслужа­ны адпачынак. Гэта М. І. Куз­няцова, А. М. Ко­нюхаў, Р. В. Дыбко, В. М. Ша­рэнда, Н. І. Шавель, Т. В. Баравая, Л. Б. Арлоўская, М. А. Арлоўскі, Н. Л. Кунахавец, Р. У. Аксё­нава, Р. У. Пілі­пёнак…

     Мінаюць стагоддзі, а вы­сакародная справа медыкаў не губляе сваёй важнасці. Усё вышэй прафесіяналізм, но­выя тэхна­логіі, навуковыя методыкі – медыцына ўпэў­нена крочыць наперад. Муж­на­сці вам, дара­гія медыкі, на гэтым нялёгкім шляху!

Марыя САНЬКО.

 

 



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *