Уважаемые земляки,ветераны войны и труда,старожилы района!

Актуально Важное

Ад усяго сэрца віншуем вас са святам мудрасці і дабра! Сімвалічна, што свята людзей старэйшага пакалення выпадае на 1 кастрычніка, бо пенсійны ўзрост — «залатая восень» нашага жыцця. Гэты дзень — даніна павагі і пашаны, знак разумення і ацэнкі заслуг, але гэта толькі малая доля той падзякі, якую вы заслужылі сваёй стваральнай працай, чалавечнасцю і мудрасцю.

Вы — сувязь часоў і пакаленняў. За вашымі плячыма найбагацейшы вопыт, што асабліва важна, бо разам з ініцыятывай маладых так неабходна жыццёвая мудрасць старэйшых.

Вялікі дзякуй за ўсё, што вы зрабілі для роднага краю і дзяржавы. Моцнага здароўя, бадзёрасці духу, міру і дабрабыту. Мы ганарымся вашымі дасягненнямі, захапляемся вашай актыўнай грамадзянскай і жыццёвай пазіцыяй. Ніколі не губляйце свайго аптымізму! Жывіце доўга і шчасліва!

Галіна УНУКОВІЧ,
старшыня раённага выканаўчага камітэта.
Генадзь ШВЕДАЎ,
старшыня раённага Савета дэпутатаў.



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *