В д. Двуречье Бешенковичского района открылась станция обезжелезивания

Актуально Важное Год малой родины Общество

У пятніцу адбылося ўрачыстае адкрыццё станцыі абезжалезвання вады ў вёсцы Двурэчча Верхнякрывінскага сельсавета. Права перарэзаць чырвоную стужку было прадастаўлена старшыні райвыканкама Г. У. Унуковіч, старшыні райсавета дэпутатаў Г. М. Шведаву і начальніку Бешанковіцкага ўчастка філіяла «Лепельводаканал» УП «Віцебскаблводаканал» А. Г. Дарожкіну.

Гэты значны для мясцовых жыхароў аб’ект узвялі ў рэкордныя тэрміны — літаральна за два-тры месяцы. Падрадчыкам выступіў Віцебскі філіял №1 УП «Віцебскаблводаканал». Фінансаванне будаўніцтва ажыццяўлялася за кошт бюджэтных сродкаў. Станцыя здольная ачышчаць 2,5 кубаметра вады ў гадзіну. Для невялікага населенага пункта такой магутнасці дастаткова.

— Да ўводу аб’екта ўтрыманне жалеза ў мясцовай пітной вадзе перавышала норму ў тры разы, — адзначыў Аляксандр Генадзьевіч. — Сёння ж гэта станцыя даводзіць якасць вады да нарматыўных паказчыкаў. Усё дзякуючы сучаснаму абсталяванню. Яго размясцілі ў спецыяльна збудаваным памяшканні. Уладкавалі і прылеглую тэрыторыю. Працуе станцыя ў аўтаматычным рэжыме і не патрабуе пастаяннай прысутнасці персаналу.

Станцыя пабудавана ў рамках рэалізацыі падпраграмы «Чыстая вада» дзяржаўнай праграмы «Камфортнае жыллё і спрыяльнае асяроддзе», разлічанай на 2016-2020 гады. Усяго на тэрыторыі раёна функцыянуюць 10 станцый абезжалезвання, 4 з іх (у Бешанковічах, Драздах, Сініцах і Двурэччы) уведзены ў эксплуатацыю ў гэтым годзе. У 2021-2022 гадах плануецца будаўніцтва яшчэ трох аб’ектаў — у Будзілаве, Ржаўцы і Вярхоўі.

Кіраўнік раёна Г. У. Унуковіч павіншавала жыхароў Двурэчча са знамянальнай падзеяй, якую тут чакалі шмат гадоў, а таксама падзякавала ўсім, хто займаўся праектаваннем, экспертызай і будаўніцтвам станцыі. Скарыстаўшыся ўрачыстай абстаноўкай, Галіна Уладзіміраўна ўручыла Падзякі за шматгадовую добрасумленную працу, асабісты ўклад у развіццё водаправоднай гаспадаркі раёна слесару аварыйна-аднаўленчых работ Бешанковіцкага ўчастка водаканала А. С. Берасценю і яго калегу электраманцёру па рамонце і абслугоўванні электраабсталявання С. В. Багданаву.

Словы ўдзячнасці кіраўніцтву раёна, работнікам водаканала за ўзвядзенне доўгачаканага аб’екта ад імя мясцовых жыхароў выказаў І. П. Семяніда. Музычны падарунак для ўсіх прысутных паднёс народны ансамбль народнай песні «Ульяначка», а выхаванцы ясляўсада №1 райцэнтра парадавалі ўдзельнікаў урачыстасці вершамі.

 



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *