Е.И.Мороз из Бешенкович получила диплом лауреата и нагрудный знак «Человек года Витебщины»

Актуально Важное

Упятніцу ў Віцебску адбылося традыцыйнае ўшанаванне годных людзей з роз- ных сфер народнай гаспадаркі паўночнага рэгіёна краіны, якія па дзейнасці ў мінулым годзе дабіліся найлепшых вынікаў. Ганаровае званне «Чалавек года Віцебшчыны-2020» прысвоена 50 працаўнікам. Сярод іх і наша зямлячка — дырэктар ДУА «Бешанковіцкі цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі» Алена Мароз. Лепшыя прадстаўнікі вобласці атрымалі дыпломы лаўрэатаў, нагрудны знак «Чалавек года Віцебшчыны» і грашовую прэмію. Акрамя таго, білборды з іх фатаграфіямі на працягу года будуць упрыгожваць населеныя пункты вобласці. Ва ўрачыстым пасяджэнні, якое праходзіла ў канцэртнай зале «Віцебск», прынялі ўдзел старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Уладзімір Андрэйчанка, старшыня Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта Мікалай Шарснёў, памочнік Прэзідэнта-інспектар па Віцебскай вобласці Анатоль Ліневіч, лаўрэаты прэміі, а таксама ветэраны працы, дэлегацыі раёнаў і гарадоў Віцебскай вобласці. Дэлегацыю нашага раёна ўзначаліла старшыня райвыканкама Галіна Унуковіч.

Адкрываючы пасяджэн- не, к іраў н ік вобласці М. М. Шарснёў адзначыў, што за словамі «Чалавек года Віцебшчыны» — не імгненны трыумф, а аўтарытэт, які каваўся гадамі. «У гэтым званні адбіліся вашы прафесіяналізм, упартасць, прагрэсіўныя падыходы. Няма сумненняў у тым, што вы робіце нашмат больш, чым распавядаюць пра вас узнагародныя лісты і прадстаўленні. Ваша добрасумленная праца, мэтанакіраванасць умацоўваюць імідж усёй вобласці»,— падкрэсліў Мікалай Мікалаевіч.

…2020 год быў не простым. Але разам з тым ён узбагаціў неацэнным вопытам, запомніўся значнымі і выніковымі справамі. Прынятыя рашэнні былі выключна ў імя і на карысць чалавека працы. На выніках развіцця асноўных сфер народнай гаспадаркі Віцебшчыны М. М. Шарснёў спыніўся падрабязна. Сёння немагчыма ўявіць фарміраванне асобы, раскрыццё яго патэнцыялу без адукацыі. Другі год запар галоўнае ўпраўленне па адукацыі Віцебскага аблвыканкама становіцца лепшым профільным структурным падраздзяленнем у краіне. У 2020 годзе праведзена значная работа па ўмацаванні матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстаноў адукацыі вобласці, працягвае развівацца праект «Школа будучыні». Нашы навучэнцы паказваюць годныя вынікі ў здачы цэнтралізаванага тэсціравання, алімпіядным руху, гэта сведчыць і аб высокім майстэрстве педагогаў.

Упершыню за ўсю гісторыю «Славянскага базару» прадстаўнік ад Віцебскай вобласці Ангеліна Ламака ў 2020-м стала пераможцам нацыянальнага адборачнага тура і заваявала Гран-пры Міжнароднага дзіцячага музычнага конкурсу «Віцебск». Акрамя таго, за высокі выканальніцкі ўзровень на фестывалі яна ўзнагароджана спецыяльным прызам Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі. Таксама Ангеліна стала стыпендыятам спецыяльнага фонду Прэзідэнта Беларусі па падтрымцы таленавітай моладзі 2020 года.

Мэтанакіраваныя, працавітыя і нашы спартсмены. «Для іх, як і для ўсіх прыхільнікаў здаровага ладу жыцця, у рэгіёне ствараецца неабходная інфраструктура,— адзначыў М. М. Шарснёў.— Штогод Віцебшчына прырастае новымі спартзаламі, басейнамі, стадыёнамі. І гэта, вядома ж, дае свае плады. На афіцыйных міжнародных спаборніцтвах нашымі спартсменамі заваявана 10 медалёў». Шмат робіцца для таго, каб кожны мог атрымліваць якасную медыцынскую дапамогу, каб медработнікі працавалі ў сучасных умовах. На гэтыя мэты затрачваецца чвэрць бюджэту вобласці. Мінулы год стаў іспытам на трываласць для сферы аховы здароўя, менавіта Віцебская вобласць першая ўступіла ў барацьбу з пандэміяй. За высокую арганізацыю дапамогі пацыентам з інфекцыяй COVID-19 у спісе лаўрэатаў некалькі медыцынскіх работнікаў.

«Мы супрацьстаялі пандэміі, не спыняючы вытворчасць,— падкрэсліў Мікалай Мікалаевіч.— Калектывы арганізацый і прадпрыемстваў працавалі ў рэжыме высокай мабілізацыі. Характэрна, што ў такіх умовах прадпрыемствы граматна адкарэктавалі падыходы да арганізацыі тэхналагічных працэсаў, што прывяло да лепшых вынікаў». Так, ААТ «Віцязь» на чале з Генадзем Азаравым у 1,8 раза павялічыла вытворчасць сучаснай бытавой тэхнікі і медыцынскага абсталявання і ў 2,2 раза — экспарт ва Украіну, Расію і краіны Еўрасаюза. Гэта адно з першых прадпрыемстваў рэспублікі, на якім створана вытворчасць электразарадных станцый для электрамабіляў.

Па-ранейшаму ў прыярытэце — развіццё аграпрамысловага комплексу, на долю якога прыпадае пятая частка валавога рэгіянальнага прадукту. У АПК — амаль 20% усіх працуючых у рэальным сектары эканомікі. Праца кожнага з іх фарміруе агульны вынік. М. М. Шарснёў нагадаў, што ў 2020 годзе ў вобласці павялічана вытворчасць збожжавых і зернебабовых культур, малака, у два разы ўзрос валавы збор кукурузы на збожжа, атрымана самая высокая ў рэспубліцы ўраджайнасць бульбы і гародніны з адкрытага грунту.

 «Віцебшчына імкнецца стварыць максімальна прывабныя ўмовы для працы ў аграрным сектары, павысіць прэстыж галіны, пераламаць сітуацыю з кадравым дэфіцытам. У вобласці рашыліся на беспрэцэдэнтны крок. Пачынаючы з наступнага месяца, маладым спецыялістам, што працуюць у сферы жывёлагадоўлі, штомесяц будзе налічвацца 1000 рублёў да заработнай платы, каб затрымаць іх у вёсцы, каб яны пусцілі тут свае карані»,— сказаў кіраўнік вобласці.
Выстаяць ва ўсіх выпрабаваннях мінулага года Віцебскай вобласці шмат у чым дапамагла мудрасць людзей, у тым ліку тых, што сталі лаўрэатамі прэміі «Чалавек года Віцебшчыны — 2020». Такое меркаванне выказаў старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь У. П. Андрэйчанка.

«Гісторыя народа становіцца прадметам законнага гонару, калі ў дзяржаве ёсць знакавыя асобы. Асобы, якія ствараюць эканоміку рэгіёна, якія забяспечваюць бяспеку, стабільнасць, мір, якія развіваюць чалавечы капітал, захоўваюць духоўныя каштоўнасці. І гэта асабліва важна ў такія крызісныя часы, якія нам прыпалі ў мінулым годзе. Віцебшчына годна перажыла гэты няпросты час»,— заявіў Уладзімір Паўлавіч, уручаючы М. М. Шарснёву прывітальны адрас.

Завяршылася ўрачыстасць святочным канцэртам лепшых мастацкіх калектываў вобласці, якія таксама ўносяць вялікі ўклад у стварэнне іміджу Віцебшчыны. Удзельнікі і госці мерапрыемства таксама змаглі пазнаёміцца і пакаштаваць прадукцыю вядучых прадпрыемстваў харчовай прамысловасці, якая цэніцца
далёка за межамі рэгіёна.

Святлана ВАРОШКА.



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *