Как прошла встреча делегатов VI Всебелорусского народного собрания с представителями коллективов Бешенковичского района?

Актуально Год народного единства

 

 

У аўторак у вялікай зале Бешанковіцкага раённага выканаўчага камітэта з прадстаўнікамі працоўных калектываў райцэнтра, старшынямі сельскіх выканаўчых камітэтаў сустрэліся дэлегаты VI Усебеларускага народнага сходу Г.У. Унуковіч, старшыня раённага выканаўчага камітэта, і Г.М. Шведаў, старшыня раённага Савета дэпутатаў, якія ў ліку 2700 чалавек пабывалі на самым маштабным форуме краіны, прадстаўлялі на ім Бешанковіцкі раён (усяго ўдзел у рабоце сходу прымалі чатыры нашых дэлегаты).

Размова ішла пра тое, як краіна і наш раён у прыватнасці будуць жыць у бліжэйшыя пяць гадоў, пра прыярытэты развіцця дзяржавы. Галоўная мэта пяцігодкі — забеспячэнне сацыяльнай стабільнасці ў грамадстве і павелічэнне дабрабыту грамадзян дзякуючы якаснаму росту эканомікі, нарошчванню сацыяльнага капіталу, стварэнню камфортных умоў для жыцця, працы і самарэалізацыі. Ключавыя прыярытэты — шчаслівая сям’я, моцныя рэгіёны, інтэлектуальная краіна.

Планы сур’ёзныя, іх трэба будзе ўвасобіць у жыццё, нягледзячы на існуючыя праблемы і цяжкасці. Гэта магчыма, калі ў кожнага грамадзяніна будзе асабістая адказнасць перад сваёй краінай. Калі маральнасць і патрыятызм будуць не проста словамі, а часткай жыцця, калі кожны чалавек будзе адчуваць гонар за свой народ, сваю краіну.

Аб аператыўнай абстаноўцы на тэрыторыі раёна падрабязна расказаў начальнік раённага аддзела ўнутраных спраў А.М. Рыбакоў. Прысутныя ў зале змаглі напрамую задаць свае пытанні кіраўніку раёна і атрымаць на іх адказы.



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *