Сегодня в состав Бешенковичской районной ветеранской организации входит более 4100 человек

Актуально Важное Общество

Прайшла 9-я справаздачна-выбарная канферэнцыя Бешанковіцкай раённай арганізацыі Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў. У вялікай зале райвыканкама сабраліся паважаныя людзі, многія з якіх яшчэ не так даўно займалі кіруючыя пасады, славіліся сваімі працоўнымі дасягненнямі на вытворчасці, і каму пасля было даверана права ўзначальваць пярвічныя ветэранскія арганізацыі
ў працоўных калектывах.

Зараз раённая ветэранская арганізацыя налічвае  больш за 4100 чалавек. Ветэраны вайны і працы аб’яднаны ў 26 пярвічных арганізацый. Нягледзячы на няпростую эпідэміялагічную сітуацыю, звязаную з распаўсюджваннем каранавіруснай інфекцыі, 23 старшыні пярвічак прыехалі ў райцэнтр, каб прыняць удзел у канферэнцыі.

На жаль, усё менш сярод іх застаецца ветэранаў вайны. Памяць тых, хто пайшоў з жыцця, ушанавалі хвілінай маўчання. Старшыня раённай арганізацыі А. В. Крачкоўскі па знаём іў п рысутных з вынікамі работы раённага савета ветэранаў за справаздачны перыяд, падкрэсліўшы, што ў цэнтры ўвагі былі і застаюцца праблемы і запыты ветэранаў вайны і працы. За мінулыя пяць гадоў праведзены 5 пленумаў і 30 пасяджэнняў прэзідыума райсавета ветэранаў.

На іх разглядаліся пытанні, звязаныя з выбарамі ў мясцовыя органы ўлады,  Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, выбарамі
Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Прааналізавана таксама работа па вырашэнні праблем, пастаўленых перад прэзідыумам райсавета старшынямі пярвічных
ветэранскіх арганізацый.

Усяго прынята да выканання 77 пытанняў, 76 з іх вырашаны станоўча. Не задаволена пакуль просьба ветэранаў аб перавыданні кнігі «Памяць. Бешанковіцкі раён». Як заўважыў старшыня раённага Савета дэпутатаў Г. М. Шведаў, які прыняў актыўны ўдзел у рабоце канферэнцыі, раённая ўлада падтрымлівае ініцы-
ятыву ветэранаў. Кніга «Памяць. Бешанковіцкі раён» выйшла ў свет трыццаць гадоў таму назад, мае патрэбу ў абнаўленні і перавыданні.

За гэтыя гады і сапраўды з’явілася шмат новай інфармацыі, сабраны найбагацейшы матэрыял, які трэба пакінуць нашчадкам. Але пакуль не вырашана пытан-
не фінансавання выпуску выдання. У 2022 годзе раён будзе адзначаць 575-годдзе з дня першага згадвання Бешанковіч. «Пры складанні плана святочных
мерапрыемстваў,— паабяцаў Г. М. Шведаў,— просьба ветэранаў будзе ўлічана».

На прынцыпах цеснага ўзаемадзеяння

Вырашэнне сацыяльных праблем пажылых людзей, абарону іх правоў і інтарэсаў райсавет ветэранаў трымае на пастаянным кантролі, выбудоўвае работу на прынцыпах цеснага ўзаемадзеяння з органамі мясцовай улады, грамадскімі аб’яднаннямі, установамі адукацыі і культуры, а таксама пры падтрымцы суб’ектаў гаспадарання.

Руку дапамогі ветэранскай арганізацыі заўсёды працягваюць аддзелы і службы райвыканкама, сельвыканкамы, раённы Савет дэпутатаў, ваенны камісарыят,
кіраўнікі прадпрыемстваў і арганізацый Прыдзвіння. Дзякуючы СТАА «Націвіта» ў райсавеце ветэранаў з’явіўся каляровы прынтэр, цэнтр банкаўскіх паслуг №203 філіяла 215 А АБ «Беларусбанк» перадаў арганізацыі камп’ютар. Ветэранам вайны і працы аказваецца матэрыяльная і маральная падтрымка, праводзіцца абследаванне ўмоў іх жыцця, у належным стане ўтрымліваюцца помнікі баявой славы, месцы пахавання абаронцаў Радзімы.

Дзейнасць райсавета ветэранаў накіравана і на развіццё культурнага патэнцыялу пажылых людзей: для іх арганізоўваліся экскурсійныя паездкі, праводзіліся розныя мерапрыемствы, ветэранам уручалі ўзнагароды і віншавалі з юбілеямі. Вялікую работу па ваенна-патрыятычным выхаванні моладзі, арганізацыі адпачынку пажылых людзей праводзіць народны клуб «Ветэран» пры РЦК, узнагароджаны нядаўна Ганаровай граматай раённага Савета дэпутатаў. Цесную
сувязь ветэранская арганізацыя падтрымлівае з ГА «Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане». Дапамагчы, даць параду — гэта дарагога варта.

Пра тое, як арганізавана работа з ветэранамі вайны і працы на месцах, гаварылі ў сваіх выступленнях старшыні пярвічных ветэранскіх арганізацый П. Д. Светлакоў (ТАА «Бешанковічы аграсэрвіс») і С. А. Ніжнікава (участак электрасувязі цэха сельскай тэлефоннай сувязі Віцебскага філіяла РУП «Белтэлекам»). А дказны сакратар арганізацыі Д. Л. Бабарэнь расказала пра дзейнасць райсавета ветэранаў у частцы аказання дапамогі былым малалетнім вязням (іх у
Бешанковіцкім раёне 18 чалавек) і супрацоўніцтве з міжнародным грамадскім аб’яднаннем «Узаемаразуменне». На тых, хто быў вывезены на прымусовыя работы, пакутаваў у канцэнтрацыйных лагерах і як ніхто іншы спазнаў, што такое голад і смерць, накіраваны праект «Індывідуальная дапамога і догляд», які
рэалізуецца «Узаемаразуменнем» сумесна з фонда «Памяць, адказнасць і будучыня». Райсавет ветэранаў перадаў прадстаўнікам аб’яднання інфармацыю
пра вязняў, якім патрэбна дапамога ў выглядзе сродкаў рэабілітацыі, гігіены, медыкаментаў, і людзі атрымліваюць яе. У тым ліку па аплаце бытавых паслуг, рамонце, дастаўцы паліва. Гатовы ў аб’яднанні пасадзейнічаць і ў аплаце кансультацый урачоў, а таксама медыцынскіх аперацый.

Заслужаныя ўзнагароды

Пра супрацоўніцтва з райсаветам ветэранаў расказвалі ў сваіх выступленнях дырэктар раённага гісторыка-краязнаўчага музея М. В. Бірукова, загадчык аддзялення першаснага прыёму, інфармацыі, аналізу і прагназавання ТЦСАН Т. Ю. Пятрова, старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў С. В. Бабаед. За значны ўклад у развіццё ветэранскага руху, патрыятычнае выхаванне моладзі, развіццё сацыяльнага партнёрства ў Рэспубліцы Беларусь С. В. Бабаед уручыла А. В. Крачкоўскаму падзяку раённага аб’яднання прафсаюзаў Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі.

Станоўча ацаніў работу райсавета ветэранаў і старшыня раённага Савета дэпутатаў Г. М. Шведаў. Ветэраны вайны і працы — захавальнікі гістарычнай памяці і каштоўнасных арыенціраў у нашым грамадстве. Генадзь Міхайлавіч падзякаваў членам ветэранскай арганізацыі за плённую працу, актыўную грама зянскую пазіцыю, за вопыт,мудрасць, якія перадаюцца маладому пакаленню, пажадаў усім здароўя і дабрабыту. Уручыў Ганаровую грамату раённага выканаўчага камітэта П. Д. Светлакову — за актыўны ўдзел у ветэранскім руху і ў сувязі з 70-годдзем з дня нараджэння.

У ходзе канферэнцыі абраны новы склад раённага савета ветэранаў, яго прэзідыум, дэлегаты на абласную канферэнцыю ветэранаў. Узначаліць у Бешанковіцкім раёне арганізацыю Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў аднагалосна зноў даверана Анатолю Вячаслававічу Крачкоўскаму.

Ларыса ПАЎЛОЎСКАЯ.



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *