Дорогие ветераны Великой Отечественной войны! Уважаемые жители Бешенковичского района!

Актуально Главное Год народного единства

 

Паважаныя ветэраны, жыхары і госці Бешанковіччыны!

Прыміце шчырыя віншаванні з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 77-годдзем вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў!

 Гэта свята аб’ядноўвае лёсы розных пакаленняў, нагадвае пра доўгі і няпросты шлях станаўлення нашай дзяржавы. Мы ведаем цану сапраўднай свабоды. Усведамляем сілу адзінства народа, яго патрыятызму і веры ў будучыню. Разумеем, што суверэнітэт — гэта наш галоўны набытак.

 Наш святы абавязак — захоўваць памяць аб Вялікім Подзвігу, перадаваць яе будучым пакаленням, берагчы і ўмацоўваць мір на сваёй зямлі. Любоў да Айчыны, павага да сваёй гісторыі служаць яднанню народа, з’яўляюцца залогам моцы і росквіту Беларусі. Сёння мы мэтанакіравана і ўпэўнена ўвасабляем у рэальнасць мару многіх пакаленняў — прыводзім у парадак родную зямлю, гадуем дзяцей, падтрымліваем таленты навукі, культуры, мастацтва, спорту.

Няхай гэты знамянальны дзень, які стаў сімвалам мужнасці і гераізму беларускага народа, натхняе нас на новыя дасягненні. Жадаем усім моцнага здароўя, мірнага неба над галавой, шчасця, поспехаў ва ўсіх пачынаннях і дабрабыту!

Галіна УНУКОВІЧ, старшыня раённага выканаўчага камітэта.
Генадзь ШВЕДАЎ, старшыня раённага Савета дэпутатаў.



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *